Logo Polskiego Radia
Print

Затрымалі й зьбілі Алеся Лагвінца

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 23.03.2017 16:19
Дзе цяпер знаходзіцца Алесь Лагвінец і ў чым ён абвінавачаны, невядома.
facebook.com/profil Aleś Łahviniec

Алеся Лагвінца затрымалі з 22-гадовым сынам Антосем, калі тыя выходзілі з кватэры на вуліцы Касманаўтаў, распавёў Свабодзе яго сын Антось Лагвінец. Лагвінца старэйшага скруцілі, разьбілі яму твар. Яго сына спачатку закавалі ў кайданкі, але пасьля праверкі торбы і тэлефону адпусьцілі, сказаўшы, што «ёсьць загад браць толькі Алеся Лагвінца».

« Я стаў крычаць. Яны паспрабавалі паказаць коркі пасьведчаньняў, але прозьвішчы закрывалі пальцамі. Падбеглі людзі й спрабавалі нас адбіць. Але не атрымалася, нас з татам пасадзілі ў мінібус», — паведаміў Свабодзе Антон Лагвінец.

Ён дадаў, што супрацоўнікі цырульні на вуліцы Касманаўтаў, якія сталі сьведкамі затрыманьня, зьбіраюцца падаваць у міліцыю скаргу.

Дзе цяпер знаходзіцца Алесь Лагвінец і ў чым ён абвінавачаны, невядома.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт