У Дашкевічаў прайшоў ператрус, калі нікога не было дома
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
23.03.2017 10:02
Прапалі грошы – некалькі сотняў даляраў, якія былі прызначаныя на адпачынак і рэзэрвовыя. І кот.
радыё Свабода
Пакуль жонкі лідара Маладога Фронту, Насты Дашкевіч, не было дома, у іх дома прайшоў ператрус. Яна баялася начнога ператрусу, з маленькімі дзецьмі на руках. Але супрацоўнікі карных ворганаў паклапаціліся пра гэта: ператрус адбыўся без яе прысутнасьці. Пасьля таго, як Наста Дашкевіч зь дзецьмі вярнулася дадому, нягледзячы на тое, што дзьверы былі зачыненыя на ключ, Наста заўважыла ў кватэры перамены.
«Я прыйшла дахаты, адкрыла дзьверы сваім ключом, зайшла ў кватэру, мяне зьдзівіла, што дзьверы адчыненыя, стаяць крэслы ў пакоі (відаць, панятыя сядзелі). Рэчы дасталі, Зьмітра адзеньне — камуфляж, дакумэнты наверсе. Няма татальнага вэрхалу, але бачна, што шукалі нешта».
Прапалі грошы – некалькі сотняў даляраў, якія былі прызначаныя на адпачынак і рэзэрвовыя.
Акрамя таго, зьнік кот Леапольд.
У Беларусі другі тыдзень ідуць масавыя суды над удзельнікамі «Маршаў недармаедаў», ужо затрыманыя ці асуджаныя больш за 250 «недармаедаў». За ўчора-пазаўчора да 17 чалавек былі затрыманыя пасьля заявы Лукашэнкі пра «лягеры баевікоў».
паводле Радыё Свабода/нг