Logo Polskiego Radia
Print

Рэйтынг шчасьця: беларусы больш шчасьлівыя за грэкаў і партугальцаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.03.2017 15:37
Беларусы апусьціліся ў сьпісе аж на шэсьць пазыцый з 67-га радка летась на 61-ы радок сёлета.
Photo: pixabay.com

Нарвэгія перагнала Данію ў рэйтынгу самых шчасьлівых краін у сьвеце. Апублікаваны штогадовы рэйтынг шчасьця ад арганізацыі World Happiness Report.

Беларусы апусьціліся ў сьпісе аж на шэсьць пазыцый. Яшчэ летась краіна займала 61-ы радок, а сёлета толькі 67-ы.

Навукоўцы выкарыстоўваюць такія фактары, як валавы ўнутраны прадукт на душу насельніцтва, працягласьць жыцьця, сацыяльную абароненасьць, стан павагі да права й грамадзкіх свабод, наяўнасьць працы, колькасьць грошай, якую людзі ахвяруюць на грамадзкія патрэбы ці дабрачыннасьць.

З суседзяў ніжэй за Беларусь толькі Ўкраіна — аж 132-е месца з 155. Ніжэй за Ўкраіну толькі афрыканскія краіны, а таксама Афганістан і Сырыя.

Латвія разьмясьцілася на 54-м месцы, Летува — на 52-м, Расея — 49-я, Польшча — 46-я. Хаця яшчэ адносна нядаўна Беларусь апярэджвала Польшчу й Расею.

У першай дзясятцы самых шчасьлівых краін, апроч Нарвэгіі, разьмясьціліся Данія, Ісьляндыя, Швэйцарыя, Фінляндыя, Нідэрлянды, Канада, Новая Зэляндыя, Аўстралія, Швэцыя.

Самымі нешчасьлівымі зьяўляюцца Цэнтральна-афрыканская Рэспубліка й Бурундзі.

Варта адзначыць, што беларусы далёка не самы нешчасьлівы народ у Эўропе. Ніжэй за іх у рэйтынгу аказаліся: Сэрбія (73-я), Вугоршчына (75-я), Харватыя (77-я), Косава (78-я), Чарнагорыя (83-я), Азэрбайджан (85-я), Грэцыя (87-я), Партугалія (89-я), Босьнія (90-я), Македонія (92-я), Балгарыя (105-я), Альбанія (109-я), Армэнія (121-я), Грузія (125-я).

Адметна, што больш шчасьлівымі зьяўляюцца паўночныя народы, а не паўднёвыя.

nn.by/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт