Пазьняк заявіў пра стварэньне новага руху
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
18.03.2017 13:01
Падрабязнасьці пра мэты й задачы руху „За вольную Беларусь” будуць абвешчаныя 25 сакавіка.
Collegium Civitas, Warszawa,9 września 2010 rokuPhoto: Bladyniec - Praca własna/pl.wikipedia.org/CC0
Зянон Пазьняк заявіў пра стварэньне новага руху. Пра гэта старшыня КХП-БНФ сказаў у эфіры перадачы „Прасьвет” на тэлеканале „Белсат”. Назва новага руху – „За вольную Беларусь”.
Пра яго стварэньне будзе афіцыйна абвешчана падчас акцыі з нагоды 25 сакавіка, якую ладзіць партыя Пазьняка.
Паводле палітыка, беларускае грамадзтва павінна самаарганізоўвацца. Ён заклікаў ствараць суполкі працоўных людзей руху „За вольную Беларусь” па месцы жыхарства й працы.
Падрабязнасьці пра мэты й задачы руху „За вольную Беларусь” плянуецца абвесьціць 25 сакавіка ў Кіеўскім сквэры ў Менску, дзе мае прайсьці арганізаваная КХП-БНФ акцыя з нагоды Дня Волі.
svaboda.org/аз