Па Беларусі будуць езьдзіць бесьпілётныя аўтамабілі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
13.03.2017 16:07
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэньня ўмоў для выкарыстаньня ў краіне бесьпілётных аўтамабіляў.
Беспілётны Volkswagen Passat, у кампусе Stanford University. 2009 годcommons.wikimedia.org/By Steve Jurvetson/CC BY 2.0
Аляксандр Лукашэнка падтрымаў ідэю стварэньня ўмоў для выкарыстаньня ў краіне бесьпілётных аўтамабіляў. Пра гэта журналістам паведаміў інвэстар у сфэры IT Віктар Пракапеня.
«Мы выказалі ідэю бесьпілётных аўтамабіляў – трэба стварыць рэгуляваньне ў Беларусі, каб дазволіць рух па дарогах такіх аўтамабіляў, – і Аляксандр Лукашэнка не проста падтрымаў гэтую ідэю, а пагадзіўся сам праехаць на такім аўтамабілі, калі гэта будзе магчыма», – сказаў Віктар Пракапеня.
Паводле яго слоў, Беларусь можа стаць адной зь першых краін, якая падтрымае разьвіцьцё сфэры бесьпілётных аўтамабіляў, і такія машыны ў найбліжэйшай будучыні зьявяцца на дарогах краіны. «На сёньняшні дзень рух бесьпілётных аўтамабіляў не рэгулюецца заканадаўчымі актамі ў большасьці краін сьвету. Наяўнасьць такога заканадаўства дазволіць сусьветным кампаніям прыйсьці сюды і фактычна запусьціць іх на нашых дарогах», – растлумачыў інвэстар.
nn.by/яс