Logo Polskiego Radia
Print

Адвакат Уладзіслава Казакевіча абскардзіў прысуд

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 13.03.2017 14:45
Тэрмін на абскарджаньне прысуду нападальніку зь бензапілой мінае сёньня, 13 сакавіка.
pixabay.com/Public Domain CC0

Адвакат Уладзіслава Казакевіча, які напаў з бэнзапілой і сякерай на наведвальнікаў ГЦ «Новая Эўропа» у кастрычніку мінулага года, абскардзіў прысуд Менскага гарадзкога суда ў Вярхоўны суд, перадае БелаПАН.
Дата судовага паседжаньня ў Вярхоўным судзе пакуль не прызначаная.

3 сакавіка Менгарсуд вынес рашэньне па справе былога студэнта першага курса Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін (МІПСА) 18-гадовага Уладзіслава Казакевіча, які абвінавачваўся ў забойстве работніцы ГЦ «Новая Еўропа», а таксама ў спробе замаху й злосным хуліганстве.

Ад рук Казакевіча загінула 43- гадовая супрацоўніца аднаго з разьмешчаных у ГЦ крамай Алена Александронец. Казакевіч нанёс ёй некалькі ўдараў бэнзапілой, а пасьля таго, як піла заглухла, дабіў сякерай, якую хаваў у чахле ад гітары. Цялесныя пашкоджаньні атрымалі яшчэ дзьве жанчыны.

Суд прызнаў 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Гэта максымальна магчымы тэрмін у яго выпадку, так як Казакевіч зьдзейсьніў злачынства, будучы непаўналетнім.

Тэрмін на абскарджаньне прысуду мінае сёньня, 13 сакавіка.

naviny.by/яс

Адвакат Уладзіслава Казакевіча абскардзіў прысуд

Адвакат Уладзіслава Казакевіча, які напаў з бэнзапілой і сякерай на наведвальнікаў ГЦ «Новая Эўропа» у кастрычніку мінулага года, абскардзіў прысуд Менскага гарадзкога суда ў Вярхоўны суд, перадае БелаПАН.
Дата судовага паседжаньня ў Вярхоўным судзе пакуль не прызначаная.

3 сакавіка Менгарсуд вынес рашэньне па справе былога студэнта першага курса МІЖНАРОДНАГА інстытута працоўных і сацыяльных адносін (МІПСА) 18-гадовага Уладзіслава Казакевіча, які абвінавачваўся ў забойстве работніцы ГЦ «Новая Еўропа», а таксама ў спробе замаху й злосным хуліганстве.

Ад рук Казакевіча загінула 43- гадовая супрацоўніца аднаго з разьмешчаных у ГЦ крамай Алена Александронец. Які нападаў нанёс ёй некалькі ўдараў бэнзапілой, а пасьля таго, як піла заглухла, дабіў сякерай, якую хаваў у чахле ад гітары. Цялесныя пашкоджаньні атрымалі яшчэ дзьве жанчыны.

Суд прызнаў 15 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Гэта максымальна магчымы тэрмін у яго выпадку, так як Казакевіч зьдзейсьніў злачынства, будучы непаўналетнім.
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт