Östgruppen адрэагавала на затрыманьне апазыцыянэраў у Беларусі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        12.03.2017 16:09
                    
                                 
                
                
                    Праваабрончая арганізацыя заклікае швэдзкі ўрад, а таксама ЭЗ, рэагаваць на гвалт і затрыманьні ў Беларусі.
                
                
                    
                        
Photo: print screen/ostgruppen.se
                     
                
                
                
               
                
                         Швэдзкая праваабарончай арганізацыі Östgruppen адрэагавала на затрыманьне апазыцыйных палітыкаў у Беларусі ўчора ў Маладэчне пасьля „Маршу недармаедаў”, а таксама на арышт Зьмітра Дашкевіча ў Менску.
Праваабрончая арганізацыя заклікае швэдзкі ўрад, а таксама ЭЗ, рэагаваць на гвалт і затрыманьні ў Беларусі.
„Брутальнасьць супраць дысыдэнтаў не павінна прайсьці незаўважанай. Швэдзкі ўрад павінен асудзіць дзеяньні ўладаў і патрабаваць тлумачэньняў ад беларускага рэжыму”, - лічуць у Östgruppen.
Швэдзкія праваабронцы адзначаюць, што вельмі важна, каб Швэцыя й іншыя дэмакратычныя краіны рашуча й дакладна рэагавалі на гэтыя парушэньні правоў чалавека. Свабода сходаў зьяўляецца правам, які беларускі рэжым абавязаны паважаць.
spring96.org/аз