Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзенцу пагражае турма за публікацыю інтымнага сэлфі на закрытым сайце

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 03.03.2017 14:26
Цяпер мужчыне пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.
Photo: pixabay.com

47-гадовы гарадзенец выклаў інтымнае сэлфі на закрытым сайце для знаёмстваў. Цяпер мужчыне пагражае да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

- Я – гомасэксуал, – не хавае Алег і распавядае пра тое, што два гады таму разьмясьціў сваю анкету на спэцыяльным закрытым сайце знаёмстваў. Сярод іншых фатаграфій былі і дзьве пікантныя.

Спэцыфіка сайта такая, што гэтыя эратычныя сэлфі могуць бачыць толькі зарэгістраваныя карыстальнікі. На сайце ёсьць папярэджаньні аб тым, што там зьмяшчаецца эратычны кантэнт і ўваход строга пасьля паўналецьця.

- Разьмясьціў і забыўся. Мае фатаграфіі былі сярод сотняў і тысяч падобных. Кожны дзень там зьяўляюцца новыя анкеты – сайт сярод гей-супольнасьці карыстаецца папулярнасьцю, – распавядае Алег. – У канцы студзеня да мяне дадому прыйшлі праваахоўнікі з ператрусам. Канфіскавалі кампутар і тэлефон. Праз два дні мне сказалі, што па факце разьмяшчэньня ў інтэрнэце пікантных фатаграфій распачата крымінальная справа, і зараз праводзіцца праверка. Я прайшоў судова-псыхіятрычную экспэртызу, якая паказала, што я цалкам адэкватны і разумны. За яе мне давялося заплаціць 580 рублёў. Я разумею, што, напэўна, ня трэба было выкладваць свае фатаграфіі падобнага роду, але я і падумаць ня мог, што іх знойдуць на закрытым сайце. Калі б гэта было ў адкрытым доступе, то зразумела, што тут стопрацэнтнае распаўсюджваньне порна, але там закрытая пляцоўка. У такім выпадку трэба прадʼяўляць прэтэнзіі ня толькі да мяне, але і да сайта, на якім усё гэта разьмешчана. Або блякаваць яго ў Беларусі, напрыклад.

Згодна з часткай 2 артыкула 343 КК выраб і распаўсюджваньне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выкарыстаньнем глябальнай кампутэрнай сеткі інтэрнэт караюцца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад двух да чатырох гадоў.

На дадзены момант, па словах Алега, яго справа перададзена ў суд, які і вырашыць далейшы лёс мужчыны.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт