У Пячах памёр малады салдат
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.03.2017 10:46
                    
                                 
                
                
                    Паводле інфармацыі ад крыніц, хлопцу стала кепска проста на пляцы, выратаваць яго ня здолелі. 
                
                
                    
                        
Фота мае ілюстрацыйны характарfoto: vsr.mil.by
                     
                
                
                
               
                
                         Як стала вядома, 19 студзеня ў 72-м аб'яднаным вучэбным цэнтры ў Пячах пад Барысавам памёр салдат паветрана-дэсантных войскаў. 
Паводле інфармацыі ад крыніц, хлопцу стала кепска проста на пляцы, выратаваць яго ня здолелі.
У Міністэрстве абароны факт сьмерці не адмаўляюць.
«Гэта мела месца, але мы не камэнтуем здарэньня з этычных прычын, тым больш, што гэта не зьвязана непасрэдна з праходжаньнем вайсковай службы», — заявіў прэс-сакратар Мінабароны Ўладзімір Макараў.
наша ніва/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар