Logo Polskiego Radia
Print

Беларуска ўвайшла ў лік лепшых фатографаў-партрэтыстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 01.03.2017 16:02
Тацьцяна Цыганова ўвайшла ў лік 50 лепшых фатографаў-партрэтыстаў па вэрсіі Sony World Photography Awards 2017.
pixabay.com

Беларуска ўвайшла ў лік 50 лепшых фатографаў-партрэтыстаў па вэрсіі Sony World Photography Awards 2017. Вынікі аднаго з найбуйнейшых сусьветных конкурсаў фатаграфіі апублікаваныя 28 лютага. У ім узялі ўдзел мастакі са 183 краін сьвету і 105 692 фатаграфіі.

Працы адбіраліся ў намінацыях: "Архітэктура", "Культура", "Калаж", "Рух", "Прырода", "Партрэт", "Нацюрморт", "Стрыт-фатаграфія", "Падарожжы", "Дзікае жыцьцё". У катэгорыі "Партрэт" адной з 50 лепшых стала фатограф з Менска Тацьцяна Цыганова. Фотапартрэт дачкі Тацьцяны не застаўся незаўважаным. Як распавяла Тацьцяна Цыганова, яна займаецца партрэтнага фатаграфіяй і зьяўляецца пераможцам шматлікіх міжнародных конкурсаў. На фотаконкурсе Sony World Photography Awards Тацьцяна стала commended photographer - рэкамэндаваных фатографам.

БелТА/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт