"Будаўніцтва БелАЭС гэта геапалітычны праект Расеі супраць Летувы"
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        23.02.2017 16:17
                    
                                 
                
                
                    «Гэты праект – магчымасьць шантажаваць Летуву і аказваць на яе націск перашкаджаць сынхранізацыі яе з Захадам«.
                
                
                    
                        
foto: vahurkoorits.blogspot.com
                     
                
                
                
               
                
                         "Будаўніцтва Беларускай АЭС зьяўляецца геапалітычным праектам Расеі, накіраваным супраць Летувы". Такое меркаваньне 23 лютага ў Вільнюсе выказала журналістам літоўскі прэзыдэнт Даля Грыбаўскайце, паведамляе балтыйскае інфармагенцтва BNS.
«Гэты праект – магчымасьць шантажаваць Летуву і аказваць на яе націск, перашкаджаць сынхранізацыі яе [энэргасыстэмы] з Захадам«.
Грыбаўскайце падкрэсьліла, што Летува павінна як мінімум патрабаваць ад Беларусі бясьпекі і празрыстасьці рэалізацыі яе ядзернай праграмы, а як максымум – усімі магчымымі спосабамі спыніць будаўніцтва Беларускай АЭС.
Яна дадала, што літоўскі бок павінен »зрабіць усё, каб праект Беларускай АЭС стаў эканамічна нявыгадным, каб яго прызналі небясьпечным і накіраваным супраць Летувы«.
БелаПАН/яс