Logo Polskiego Radia
Print

На мяжы зь Летувой запрацаваў новы міжнародны памежны пераход

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 17.02.2017 10:30
Пункт пропуску знаходзіцца ў вёсцы Лоша Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
www.gpk.gov.by

Пункт пропуску «Лоша-Шумскас» на беларуска-летувіскай мяжы пачынае функцыянаваць з 17 лютага ў статусе міжнароднага, паведамілі БелТА ў Дзяржаўным памежным камітэце. Рэжым пропуску грамадзян усіх краін, за выключэньнем асоб, якія едуць у пешым парадку, будзе кругласутачным.

Пункт пропуску знаходзіцца ў вёсцы Лоша Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Па ўзгадненьні зь летувіскім бокам пропуск транспартных сродкаў, зарэгістраваных па-за межамі Беларусі, у пункце пропуску «Лоша-Шумскас» будзе ажыцьцяўляцца пры наяўнасьці пасьведчаньня ўвозу на транспартны сродак. «Пры адсутнасьці гэтага пасьведчаньня транспартныя сродкі будуць накіроўвацца ў іншыя міжнародныя пункты пропуску для яго афармленьня», — растлумачылі ў ДПК.

Пропуск тавараў будзе праводзіцца ў адпаведнасьці з пералікам і колькасьцю тавараў для асабістага карыстаньня, што ўвозяцца ў Беларусь і вывозяцца зь яе праз пункты спрошчанага пропуску на дзяржаўнай мяжы ў багажы фізычных асоб.

nn.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт