Logo Polskiego Radia
Print

МАЗ паставіў аўтобусы ва ўкраінскі Марыюпаль

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 16.02.2017 17:17
На цырымоніі перадачы новых аўтобусаў прысутнічаў мэр горада і кіраўнік абласной адміністрацыі.
Аўтобус МАЗ. Фота мае ілюстрацыйны характар. Аўтобус МАЗ. Фота мае ілюстрацыйны характар. maz.by

Менскі аўтазавод паставіў камунальным службам украінскага Марыюпаля 15 аўтобусаў МАЗ – паведамляе афіцыйнае інфармагенцтва БЕЛТА са спасылкай на амбасаду Беларусі ва Ўкраіне.

15 новых нізкападлогавых аўтобусаў МАЗ вялікай умяшчальнасьці былі перададзеныя марыюпальскім камунальшчыкам у прысутнасьці мэра гораду Вадзіма Бойчанкі і кіраўніка Данецкай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Паўла Жэбрыўскага. Менскі аўтамабільны завод выйграў тэндэр на пастаўку аўтобусаў у лістападзе 2016 года.

Аўтобусы МАЗ, пастаўленыя для Марыюпаля, адпавядаюць экалягічным нормам EURO-5, абсталяваныя кандыцыянэрамі, інфармацыйнымі сыстэмамі, прыстасаваныя да перавозкі інвалідаў. Раней у Івана-Франкоўску на захадзе Ўкраіны з удзелам прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі адбылася цырымонія перадачы новай пажарнай тэхнікі на шасі МАЗ для падразьдзяленьняў Дзяржаўнай службы Ўкраіны па надзвычайных сытуацыях.

belta.by/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт