Ульяна Захаранка зьвярнулася да прэзыдэнта ў справе зьнікненьня сына
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
15.02.2017 15:18
«У Вас дастаткова паўнамоцтваў, каб расьсьледаваць справу», - піша жанчына.
bydc.info
Маці зьніклага 17 гадоў таму палітыка зьвярнулася да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі з адкрытым лістом. Падштурхнулі яе да гэтага словы самога прэзыдэнта падчас грамадзкай дыскусіі «Вялікі размова з Прэзыдэнтам» 3 лютага 2017 года. Маці зьніклага палітыка прапануе прэзыдэнту свой плян расьсьледаваньня гучных спраў.
«Па-мойму, Віця Ганчар або нехта яшчэ былі сфатаграфаваныя ў Нямеччыне. Мы за гэта ўхапіліся і пачалі тарпэдаваць немцаў: адкуль гэтыя фатаграфіі? Дзе? Адказу мы да гэтага часу не атрымалі», – сказаў Аляксандар Лукашэнка 3 лютага.
Ульяна Захаранка піша: «З Вашых слоў вынікае, што Вы маеце інфармацыю або фатаграфію названых Вамі асоб. Зьвяртаюся да Вас з просьбай прадставіць мне, а таксама сьледчым органам гэтую інфармацыю, фатаграфіі і крыніцу іх атрыманьня».
Усе гэтыя 17 гадоў Ульяна Захаранка і яе нявестка Вольга зьвярталіся ў сьледчыя органы з просьбамі ўсталяваць асоб, вінаватых у зьнікненьні Юрыя Захаранкі і перадаць справу ў суд. Дзеяньні сьледзтва зводзяцца да чарговага прадаўжэньня тэрміну папярэдняга расьсьледаваньня на тры месяцы. Ульяна Рыгораўна неаднаразова зьвярталася з хадайніцтвамі, скаргамі ў Сьледчы камітэт і Генэральную пракуратуру.
У лісьце Ўльяна Рыгораўна закранае яшчэ адно нявырашанае судовымі органамі пытаньне – прызнаньне яе сына памерлым.
bydc.info/ав