Logo Polskiego Radia
Print

2 млн чалавек паглядзелі „Вялікую размову з Прэзыдэнтам” у „Беларусь 1”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.02.2017 17:17
Сустрэчай з кіраўніком дзяржавы актыўна цікавіліся таксама інтэрнэт-карыстальнікі.
wikimedia commons/Okras (Own work)/CC BY-SA 4.0

Прамая трансьляцыя „Вялікай размовы з Прэзыдэнтам”, якая 3 лютага прайшла на тэлеканалах „Беларусь 1” і „Беларусь 24”, выклікала вялікае зацікаўленьне гледачоў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Паводле дадзеных ТАА „Алькасар Медыя Сэрвіс”, заснаваных на выніках дасьледаваньняў ПУП „Рэальнае вымярэньне”, у эфіры „Беларусь 1” трансьляцыю размовы з Аляксандрам Лукашэнкам, якая прадаўжалася амаль сем з палавінай гадзін, паглядзелі больш за 2 млн чалавек.

У прэс-службе таксама адзначылі, што сустрэчай з кіраўніком дзяржавы актыўна цікавіліся інтэрнэт-карыстальнікі, аб чым сьведчаць больш за 170 тыс. праглядаў трансьляцыі мерапрыемства ў рэжыме оnline на афіцыйным сайце мэдыяхолдынга.

Найбольшая колькасьць інтэрнэт-гледачоў - зь Беларусі. За яе межамі „Вялікую размову з Прэзыдэнтам” на сайце Белтэлерадыёкампаніі глядзелі ў Расеі, Украіне, Польшчы, Нямеччыне, Летуве, Латвіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Малдове, Чэхіі, Казахстане, Францыі, Ізраілі, Эстоніі, Швэйцарыі, Узбэкістане, Азэрбайджане.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт