Дэпартацыю Жадана адмянілі «на самым высокім узроўні»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
13.02.2017 17:51
Пра гэта паведаміў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
Сяргей Жаданyoutube.com/screen
У размове з журналістамі Аляксей Бягун аднак адмовіўся ўдакладніць, хто менавіта прымаў пастанову. Камэнтуючы сытуацыю зь вядомым украінскім пісьменьнікам, Аляксей Бягун спаслаўся на пагадненьне аб узаемным прызнаньні рашэньняў пра адмову іншаземцам на ўезд у краіну. Паводле дакумэнту, што дзейнічае зь мінулага году, кампэтэнтныя органы (прычым ня толькі МУС) у межах унутраных працэдур могуць дазваляць уезд і знаходжаньне на сваёй тэрыторыі грамадзянам, у дачыненьні да якіх уведзеныя абмежаваньні.
Нагадаем, Сяргея Жадана затрымалі ў Менску ў ноч с 10 на 11 лютага і паставілі яму ў пашпарце штамп, які не дазваляе наведваць Беларусь. Як высьветлілася, пісьменьнік унесены ў расейскі чорны сьпіс. Менш чым праз дзень беларускія ўлады скасавалі забарону.
паводле свабода/вс/вс