Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адкрыўся міжнародны кніжны кірмаш

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.02.2017 17:43
Ганаровы госьць - Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прадстаўнікі 31 краіны прымаюць удзел у XXIV Менскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы (Менская МКВК), якая праходзіць з 8 па 12 лютага.

На выстаўцы будуць прадстаўлены буйныя калектыўныя экспазыцыі Расеі, Нямеччыны, Кітая, Ірана, ЗША. Ганаровы госьць - Злучанае Каралеўства Вялікабрытаніі й Паўночнай Ірляндыі. Упершыню ў выстаўцы прымае ўдзел Грэцыя.

Галоўныя тэмы XXIV Менскай МКВК - 500-годзьдзе беларускага кнігадрукаваньня, юбілеі клясыкаў беларускай літаратуры Якуба Коласа й Янкі Купалы.

У час выстаўкі пройдуць: ІІІ Міжнародны сымпозіюм літаратараў „Пісьменьнік і час”, сэмінар маладых літаратараў, узнагароджаньне пераможцаў 56-га нацыянальнага конкурсу „Мастацтва кнігі”, конкурсу маладых літаратараў „Першацвет” (упершыню) і іншыя мерапрыемствы.

У 2016 годзе ў Беларусі выпушчана каля 9,6 тыс. найменьняў кніг, у тым ліку на беларускай мове выпушчана больш за 1,1 тыс. найменьняў кніг і брашур.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт