Logo Polskiego Radia
Print

Створана грамадзкая ініцыятыва па пошуку месца пахаваньня Скарыны

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 08.02.2017 15:16
Па наяўных зьвестках, якія патрабуюць вывучэньня, Францыск Скарына памёр у Празе, куды пераехаў у 1535 годзе.

Створана грамадзкая ініцыятыва па пошуку месца пахаваньня Францыска Скарыны. Створаная ініцыятыўная група займаецца пошукам дакумэнтаў. Сваю дапамогу гатовае аказаць Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Па наяўных зьвестках, якія патрабуюць вывучэньня і ўдакладненьні, Францыск Скарына памёр у Празе, куды пераехаў у 1535 годзе. Ён займаў пасаду мэдыка і садоўніка чэскага караля Фэрдынанда I Габсбурга ў каралеўскім замку на Градчанах. Дакладная дата сьмерці Скарыны таксама не ўсталяваная - большасьць дасьледчыкаў мяркуе, што ён памёр не пазьней за 29 студзеня 1552 года.
Акрамя таго, Беларускі фонд культуры, грамадзкая назіральная камісія пры Міністэрстве культуры па пытаньнях аховы гісторыка-культурнай спадчыны вылучылі прапанову аб прысваеньні Нацыянальнай бібліятэцы імя Францыска Скарыны, і яно атрымала падтрымку.

Створаная ініцыятыўная група займаецца пошукам дакумэнтаў. Сваю дапамогу гатовае аказаць Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Па наяўных зьвестках, якія патрабуюць вывучэньня і ўдакладненьні, Францыск Скарына памёр у Празе, куды пераехаў у 1535 годзе. Ён займаў пасаду мэдыка і садоўніка чэскага караля Фэрдынанда I Габсбурга ў каралеўскім замку на Градчанах. Дакладная дата сьмерці Скарыны таксама не ўсталяваная - большасьць дасьледчыкаў мяркуе, што ён памёр не пазьней за 29 студзеня 1552 года.

Акрамя таго, Беларускі фонд культуры, грамадзкая назіральная камісія пры Міністэрстве культуры па пытаньнях аховы гісторыка-культурнай спадчыны вылучылі прапанову аб прысваеньні Нацыянальнай бібліятэцы імя Францыска Скарыны, і яно атрымала падтрымку.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт