Logo Polskiego Radia
Print

Сыноптыкі: у бліжэйшыя дні ў Беларусі да -28°C

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2017 06:58
У бліжэйшыя дні чакаецца рэзкае пахаладаньне, якое пратрымаецца да выхадных/
PAP/Andrzej Grygiel

Умовы надворʼя на гэтым тыдні ў Беларусі будзе фармаваць арктычны антыцыклён. У бліжэйшыя дні чакаецца рэзкае пахаладаньне, якое пратрымаецца да выхадных, паведаміў сёньня прадстаўнік Белгідрамэтцэнтру Дзьмітрый Рабаў.

У аўторак, 7 лютага, тэмпэратура паветра на працягу сутак складзе 12-18 градусаў марозу, у паўднёва-заходніх рэгіёнах 8-11, ноччу па паўночным усходзе слупок тэрмомэтра можа ўпасьці да 22 ніжэй за нуль. На паўднёвым захадзе пройдзе сьнег, вецер усходні ўмераны да парывістага.

У сераду, 8 лютага, маразы яшчэ больш узмацняцца. Ноччу чакаецца мінус 13-20 градусаў, у паўночна-ўсходніх раёнах краіны да мінус 21-24 градусаў, пры праясьненьнях і зусім да мінус 28, па паўднёвым захадзе мінус 9-12. Днём тэрмомэтар пакажа ад мінус 9 па паўднёвым захадзе да мінус 17 па паўночным усходзе. Таксама па паўднёва-заходняй частцы краіны пройдзе сьнег, слабая мяцеліца.

У чацьвер, 9 лютага, кароткачасовы сьнег магчымы толькі па паўднёвым захадзе. Тэмпэратурны рэжым будзе ранейшым. Бліжэй да выхадных надворʼе крыху зьменіцца, а маразы аслабнуць.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт