Чэргі на мяжы зь Летувой вырасьлі яшчэ болей — ужо 438 машын
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.02.2017 18:05
Тым часам на пераходах на беларуска-польскай мяжы таксама зьявіліся чэргі, якіх яшчэ раніцай зусім не было.
radyjo.net
У другой палове дня 5 лютага на беларуска-летувіскай мяжы істотна вырасьлі чэргі грузавых аўтамабіляў. Як вынікае з інфармацыі Дзяржаўнага памежнага камітэту, па стане на 16.00 у Каменным Логу стаіць 140 фураў, столькі ж машын у Катлоўцы, 117 грузавікоў — у Беняконях і 41 машына — у Прывалцы.
Тым часам на памежных пераходах на беларуска-польскай мяжы таксама зьявіліся чэргі, якіх яшчэ раніцай зусім не было: Брузгі — 77 машын, Бераставіца — 25, Казловічы — 16.
На латвійскай мяжы праезд цалкам вольны.
эўрарадыё/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар