Logo Polskiego Radia
Print

"Я вельмі ганаруся дамовай аб стварэньні СНД"

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 04.02.2017 11:19
Станіслаў Шушкевіч адказаў на абвінавачваньні Лукашэнкі.
Фота: polskieradio.pl

Падчас учорашняй «Вялікай размовы з прэзыдэнтам» з боку Аляксандра Лукашэнкі прагучалі абвінавачаньні ў адрас першага кіраўніка незалежнай Беларусі, старшыні Вярхоўнага Савета 12-га скліканьня ў 1991—1994 гадах Станіслава Шушкевіча. Цяперашні кіраўнік назваў Шушкевіча «шулерам», які нібыта падманным шляхам правёў праз парлямэнт дакумэнт, які пахаваў СССР.

У сваю чаргу Станіслаў Шушкевіч заявіў, што вельмі ганарыцца тым, што была ратыфікавана дамову аб стварэньні СНД.

Паводле ягоных слоў, тады парлямэнт прыняў вельмі мудрае рашэньне, ратыфікаваўшы дамову аб стварэньні СНД. Гэтым крокам Вярхоўны Савет 25 гадоў таму прадухіліў страшную грамадзянскую вайну. "Я ведаў, што для Беларусі гэтая дамова - дабро. Я ёй ганарыўся, бо ўпершыню за 200 гадоў Расея прызнала незалежнасьць Беларусі", — заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт