Мазырскі НПЗ зьнізіў перапрацоўку нафты ў 2016 годзе на 20%
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.02.2017 19:32
У другой палове 2016 года Расея рэзка скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь.
pixabay.com
У 2016 годзе абʼём перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ зьнізіўся на 20% у параўнаньні з 2015 годам. Гэта вынікае з паведамленьня расейскай «Слаўнафты» – акцыянэра беларускага нафтаперапрацоўчага завода.
У 2015 годзе, згодна з паведамленьнем «Слаўнафты», абʼём перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ склаў 12,3 млн тонаў. У гэтым – абʼём перапрацоўкі нафты ў долі кампаніі (доля «Слаўнафты» ў Мазырскім НПЗ складае 42,58%) склаўся на ўзроўні 4,2 млн тон. Такім чынам, сукупны абʼём перапрацоўкі нафты на Мазырскім НПЗ летась склаўся на ўзроўні каля 10 млн тон, што прыкладна на 20% менш у параўнаньні з аналягічным паказчыкам за 2015 год.
Варта адзначыць, што ў другой палове 2016 года Расея рэзка скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь. Калі ў першым паўгодзьдзі РФ штоквартальна пастаўляла на беларускія НПЗ каля 5,5 млн тон нафты, то ў трэцім квартале абʼём паставак нафты ў Беларусь Расея зьнізіўся да 3,5 млн тон, а ў чацьвёртым – да 3 млн тон.
Скарачэньне паставак нафты абумоўлена наяўнасьцю нафтагазавай спрэчкі паміж дзьвюма краінамі. Перамовы паміж Масквой і Менскам аб умовах урэгуляваньня нафтагазавай спрэчкі доўжыліся амаль увесь 2016 год, аднак да канкрэтных вынікаў пакуль не прывялі.
белапан/наша ніва/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар