“Беларусбанк” пачаў выдачу танных крэдытаў для чаргавікоў
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        03.02.2017 14:06
                    
                                 
                
                
                    Як паказала практыка, грошы пасьпяваюць узяць толькі тыя, у каго ўжо сабраны пакет дакумэнтаў.
                
                
                    
                        
screen/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Танныя крэдыты на будаўніцтва жыльля для маючых патрэбу 4 лютага пачаў выдаваць “Беларусбанк”. Тэрмін крэдыту - 15 гадоў. Раздаць плянуюць 10 мільёнаў рублёў - звычайным чаргавікам, і 10 - воінам-інтэрнацыяналістам.
У Менску ліміт - 50% ад вылучанай сумы - вычарпалі за два дні. Яшчэ 5 мільёнаў рублёў засталіся ў рэзэрве ў банку для воінаў-інтэрнацыяналістаў. У іх, нагадаем, ёсьць на гэта першачарговае права.
 Ліміт “Беларусбанка” такі ж, як і ў мінулым годзе - 20 мільёнаў рублёў. У банку ўдакладняюць, што першачарговае права на атрыманьне такіх крэдытаў будуць мець вэтэраны, якія прымалі ўдзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншых дзяржаў.
Адсотак стаўкі прывязаны да стаўкі рэфінансаваньня (стандартная стаўка банку мінус ½ стаўкі рэфінансаваньня) і складзе 11,5% гадавых. Максымум, які можна пазычыць у банка, не павінен перавышаць 75% ад кошту жыльля. Для шматдзетных - 90%.
 Банк плянуе выдаваць танныя крэдыты да таго часу, пакуль ня будзе вычарпаны ліміт выдзеленых сродкаў. Як паказала практыка, грошы пасьпяваюць узяць толькі тыя, у каго ўжо сабраны пакет дакумэнтаў.
tut.by/naviny.by/