Logo Polskiego Radia
Print

“Незалежнасьць і сувэрэнітэт - гэта рэнтабельна”

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.02.2017 10:15
Вялікі stand up беларускага кіраўніка перад журналістамі ды экспэртамі.
Foto: translacja na youtube.com

Сёньня а 10 гадзіне менскага часу Аляксандар Лукашэнка пачаў прэсавую-канфэрэнцыю «Вялікая размова з прэзыдэнтам» для журналістаў беларускіх СМІ.

Гэтая штогадовая сустрэча беларускага лідара са сродкамі масавай інфармацыі, прысьвечаная актуальным праблемам Беларусі. Папярэдняя прэсавая канфэрэнцыя Лукашэнкі адбылася 17 лістапада 2016 году.

Прэсавая служба беларускага кіраўніка паведаміла, што Аляксандар Лукашэнка запрасіў на сустрэчу каля 40 прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку і зь незалежных выданьняў, а таксама экспэртаў.

Сустрэча паказваецца ў прамым эфіры па першай праграме беларускага радыё і тэлебачаньня. Незалежныя экспэрты адзначаюць, што ў папярэднія гады на падобныя сустрэчы запрашаліся ў 10 разоў больш журналістаў. Цяпер у размове з прэзыдэнтам бяруць удзел і спэцыялісты. Гэта зьмена ў формуле нарады. Прэзыдэнт Лукашэнка ня толькі адказвае на пытаньні журналістаў, але й слухае прамовы эканамістаў, палітолягаў і прадстаўнікоў палітычных партый.

Беларускі публіцыст Валер Карбалевіч лічыць, што ня варта чакаць пералому ад размовы з прэзыдэнтам. На ягоную думку, сярод пытаньняў, якія будуць у першую чаргу абмяркоўвацца, будзе эканамічны крызыс у Беларусі ды няпростыя адносіны з Расіяй.

Сапраўды беларускі кіраўнік патлумачыў крызыс у адносінах з Масквой інтрыгамі пуцінскіх саноўнікаў. Маўляў, прэзыдэнт у Расеі добры, толькі “баяры кепскія”. Адносна сытуацыі ў Беларусі, Лукашэнка зазначыў, што найважнейшае сёньня захаваць свабоду й незалежнасьць, што больш істотна за любую нафту.

ПР/Белта/Радыё “Свабода”/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт