Logo Polskiego Radia
Print

Беларус не даехаў да дому на скрадзеным грузавіку

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 27.01.2017 14:57
Польскія памежнікі затрымалі на праходзе Тэрэспаль-Берасьце беларуса, які спрабаваў пакінуць тэрыторыю Эўразьвязу на скрадзеным грузавіку.
pixabay.com/Public Domain CC0

Затрыманьне адбылося 26 студзеня.

За стырном грузавіка маркі IVECO STRALIS 2016 году вытворчасьці быў 47-гадовы беларус. Падчас памежнага кантролю выявілася, што грузавік быў скрадзены ў Гішпаніі і знаходзіцца ў вышуку. Скрадзены грузавік ацэньваецца ў амаль 60 тысяч эўра.

Як паведамляе прэс-служба Памежнай службы Польшчы, летась супрацоўнікі Надбужаньскага аддзелу, які абслугоўвае польска-беларускія пераходы, затрымалі крадзеныя аўтамабілі на амаль 3,5 мільёны эўра.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт