Някляеў засьпявае з Вайцюшкевічам у Вільні
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
25.01.2017 13:26
Мала хто ведае, што Някляеў ня толькі геніяльны паэт, але і таленавіты сьпявак, – распавядае Зьміцер Вайцюшкевіч.
4 сакавіка Зьміцер Вайцюшкевіч, Уладзімір Някляеў і WZ-Orkiestra дадуць у Вільні юбілейны канцэрт «Нашы каханыя», прымеркаваны да 10-годзьдзя супольнай творчасьці музыкі і паэта. Падчас імпрэзы Ўладзімір Някляеў будзе ня толькі чытаць вершы, але і сьпяваць.
«Мала хто ведае, што Някляеў ня толькі геніяльны паэт, але і таленавіты сьпявак, – распавядае Зьміцер Вайцюшкевіч. – І калі ён піша вершы на музыку, дык заўсёды запісвае працоўную вэрсію са сваім вакалам. Потым мы спрачаемся, і, бывае, доўга, як лепш выконваць песьню».
«На сцэне я ўсё жыцьцё, але не сьпяваў на публіцы даўно. Апошні раз яшчэ на пачатку 80-х у Калоннай зале Дому саюзаў на вечарыне паэта Льва Ашаніна, аўтара геніяльных песень «Эх, дарогі», «Цячэ рака Волга» ды іншых», – згадвае Ўладзімір Някляеў.
naviny.by/ав