Logo Polskiego Radia
Print

Менск ірвецца ў арганізацыю краін Балтыйскага мора

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.01.2017 15:06
Улады рэалізуюць другую спробу зрабіць Беларусь чальцом Парлямэнцкай канфэрэнцыі краін Балтыйскага мора.
Володимир Прядко

23 студзеня ў Брусэлі адбываецца паседжаньне пастаяннага камітэту Парлямэнцкай канфэрэнцыі краінаў Балтыйскага мора. У сустрэчы бярэ ўдзел старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў у міжнародных справах Валеры Варанецкі.

Вясной 2015 году зь Менск падаў заяўку на атрыманьня статуса назіральніка ў арганізацыі. Першы раз афіцыйны Менск спрабаваў далучыцца да Парлямэнцкай канфэрэнцыі краін Балтыйскага мора ў 2009 годзе. Аднак тады Беларусі адмовілі з-за адсутнасьці міжнароднай легітымнасьць ў Нацыянальнага сходу.

Цяпер, карыстаючыся адлігай у адносінах з Захадам, беларускія дэпутаты накіравалі ліст у Пастаянны камітэт канфэрэнцыі з прапановай надаць ім статус назіральніка, «каб беларускі бок меў магчымасьць прысутнічаць на пасяджэньнях».

У адказ на гэта кіраўніцтва арганізацыі заявіла, што рашэньне аб наданьні Беларусі статусу назіральніка ў Парлямэнцкай канфэрэнцыі краінаў Балтыйскага мора можа быць прынятае, калі будзе кансэнсус у генэральнай асамблеі арганізацыі. Пакуль жа Парлямэнцкая канфэрэнцыя краін Балтыйскага мора прапануе Беларусі разьвіваць супрацу ў галіне экалёгіі ды адукацыі.

Паводле Радыё “Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт