Naviband прадставяць Беларусь на "Эўрабачаньні" ў Кіеве
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.01.2017 12:20
«Гісторыя майго жыцьця» была адзіным цалкам беларускамоўным трэкам з 13-ці, што гучалі ў фінале.
Гурт Navibandvk.com
На «Эўрабачаньне-2017» ад Беларусі паедзе Naviband. Трэцяя спроба музыкаў паехаць на міжнародны песенны конкурс, якую яны самі называлі апошняй, усё ж удалася. Праўда, рашэньне гледачоў і журы зусім не супала. Гледачы назвалі пераможцамі гурт «PROвокация». Журы ж аддало перавагу менавіта Naviband, «PROвокации» ― 0 балаў. У выніку сумы балаў перамаглі Naviband. Іх песьня «Гісторыя майго жыцьця» была адзіным цалкам беларускамоўным трэкам з 13-ці, што гучалі ў фінале.
20 студзеня Naviband выдалі новы альбом, які атрымаў назву «Иллюминация». Кружэлку склалі восем трэкаў, у тым ліку й прадстаўленая раней «Колыбельная», запісаная сумесна з расейскім пісьменьнікам Яўгенам Грышкаўцом.
62-і Міжнародны конкурс песьні «Эўрабачаньне-2017» сёлета будзе праходзіць у Кіеве з 9 па 13 траўня.
эўрарадыё/вс