Пастаўкі ядзернага паліва на БелАЭС плянуецца пачаць у канцы 2018 году
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.01.2017 16:36
БелАЭС будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2х1200) МВт.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0
Пастаўкі ядзернага паліва на Беларускую АЭС плянуецца пачаць у канцы 2018 году. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіл Міхадзюк.
Ён нагадаў, што ў адпаведнасьці з умовамі генэральнага кантракту на будаўніцтва АЭС генпадрадчык павінен паставіць паліва для поўнай загрузкі двух энэргаблёкаў і для першай іх перазагрузкі. Цяпер вядзецца падрыхтоўка дадатковага пагадненьня да генкантракту па ўмовах паставак, якія плянуецца пачаць у канцы 2018 года. Першыя пастаўкі будуць для энэргаблёка нумар 1.
Беларуская АЭС – праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гарадзенская вобласьць). БелАЭС будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2х1200) МВт.
белта/вс