Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы паставілі "порнарэкорд"

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 18.01.2017 18:12
За год колькасьць "порназлачынстваў" у краіне вырасла на 38%.
Foto: pixabay.com

У 2016 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 721 злачынства, зьвязанае з распаўсюдам альбо рэклямаваньнем парнаграфіі, заявіла прадстаўніца Сьледчага камітэту Беларусі Юлія Ганчарова.

Гэта рэкордная колькасьць зарэгістраваных "порназлачынстваў": у 2009 годзе іх было выяўлена 157, а ў 2015-м — 522. За гэтыя злачынствы летась было асуджана 340 чалавек, у 2015-м годзе 225 асобаў. Паводле міліцыі, асноўная маса «порназлачынцаў» у Беларусі – гэта мужчыны 18-29 гадоў, якія "ня маюць дастатковай прававой культуры".

Пры гэтым адмыслоўцы зьвязваюць з тым, што "порназлачынствам" у Беларусі лічыцца захоўваньне на сваім профілі ў сацыяльных сетках нават адной выявы, якую экспэртыза палічыць парнаграфічнай. Апроч таго да гэтага адносяць „лайк“ ці дадаваньне парнаграфічнага відэа на свой профіль, перадача яго з тэлефона на тэлефон, і нават паведамленьне пра яго праз інтэрнэт.

Нядаўна за захоўваньне такой выявы на сваім профілі жыхарка Горадні атрымала два гады пазбаўленьня волі ды штраф 690 рублёў.

Паводле tut.by/Радыё „Свабода”/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт