Беларусь хоча здабываць нафту ў Судане
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
18.01.2017 16:38
Афіцыйны Менск разьлічвае на мільённыя кантракты.
Foto: pixabay.com
Беларусь і Судан пачалі абмяркоўваць магчымасьць удзелу беларускіх прадпрыемстваў у пошуку ды распрацоўцы нафтавых і газавых радовішчаў гэтай краіны.
Пра гэта паведаміў намесьнік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Таксама абмяркоўваюцца магчымасьці пастаўкі ў Судан абсталяваньня беларускай вытворчасьці для гэтых мэтаў.
Апроч партнэрства ў паліўна-энэргетычнай сфэры, бакі разглядаюць пэрспэктывы ўзаемадзеяньня ў іншых галінах эканомікі, у тым ліку ў машынабудаваньні і сельскай гаспадарцы ды шэрагу іншых напрамкаў. Ідзецца пра кантракты на агульную суму больш за 40 мільёнаў даляраў, паведаміў Амбасадар Беларусі ў Эгіпце і Судане Сяргей Рачкоў.
Цяпер з візытам у Судане знаходзіцца Аляксандар Лукашэнка. Беларускі кіраўнік заявіў, што сума кантрактаў можа быць падвоеная або патроеная цягам года.
Паводле Наша Ніва/Белта/юл