Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі кіраўнік накіраваўся ў Эгіпет ды Судан

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 13.01.2017 16:03
На парадку дня пашырэньне беларуска-эгіпэцкіх і суданскіх кантактаў.
«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёце«Боінг» авіякампаніі «Белавія» ў палёцеwww.belavia.by

15-17 студзеня адбудзецца афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Арабскую Рэспубліку Эгіпет і Рэспубліку Судан.

У Каіры беларускі кіраўнік правядзе перамовы з прэзыдэнтам Эгіпту Абдэль Фатахам аль-Сісі, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Бакі разгледзяць актуальны стан двухбаковых адносін і пэрспэктывы іх выхаду на больш высокі ўзровень. У цэнтры ўвагі будуць тэмы разьвіцьця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязяў, вытворчай каапэрацыі. На парадку дня таксама пашырэньне беларуска-эгіпэцкіх кантактаў у гуманітарнай сфэры, уключаючы навуку, адукацыю, ахову здароўя й турызм.

Па выніках перамоваў плянуецца падпісаньне двухбаковых дакумэнтаў ды правядзеньне беларуска-эгіпэцкага дзелавога форуму.

У Хартуме Аляксандар Лукашэнка правядзе перамовы з прэзыдэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмэдам аль-Башырам, на якіх плянуецца абмеркаваць пэрспэктывы ды асноўныя напрамкі разьвіцьця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэньні. Асаблівая ўвага будзе нададзена пытаньням эканамічнага супрацоўніцтва. У сталіцы Судана падчас візыту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.

Паводле Белта/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт