Затрыманьні ў Берасьці: пагроза ці правакацыя
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        13.01.2017 15:04
                    
                                 
                
                
                    Беларуская міліцыя паведаміла пра затрыманьні ўзброеных актывістаў "Правага сэктару".
                
                
                    
                        
youtube.com
                     
                
                
                
               
                
                         Арганізацыя заяўляе, што гэта правакацыя. 
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла, што ў Берасьці затрыманыя 3 кантрабандысты з арсэналам зброі, выбухоўкай і наркотыкамі. Арышт правялі супрацоўнікі Берасьцейскага ўпраўленьня барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй. Міліцыя заявіла, што затрыманыя зьяўляюцца прыхільнікамі паганскага руху «Белы фронт», руху «Славянскае адраджэньне» і «Правага сэктару».
Украінская арганізацыя «Правы сэктар» выступіла з абвяржэньнем сувязі з затрыманымі ў Берасьці. Арганізацыя назвала распаўсюджаную інфармацыю правакацыяй з боку беларускіх уладаў. Па-першае, у нас ня так шмат зброі, каб вывозіць яе з фронту. Па-другое, прысутнічае даволі жорсткая дысцыпліна. Такая сытуацыя вельмі малаверагодная, — заявіў прэсавы сакратар «Правага сэктару» Арцём Скарападзкі радыё Свабода.
Паводле Радыё "Свабода"/Наша Ніва/юл