Беларусь не гатовая сёньня выканаць пагадненьне аб рэадмісіі ў разуменьні ЭЗ
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
10.01.2017 16:09
"У нас проста няма для гэтага адпаведнай інфраструктуры», - падкрэсьлівае МЗС.
Foto: Wikipedia Commons/CC-BY-SA 3.0
На дадзены момант Беларусь не здольная выканаць пагадненьне аб рэадмісіі ў разуменьні Эўразьвязу, заявіў начальнік галоўнага консульскага ўпраўленьня МЗС Ігар Фісенка.
Паводле яго слоў, Эўразьвяз жорстка ўвязвае працэс перамоваў аб спрашчэньні візавых працэдур з заключэньнем пагадненьня аб рэадмісіі. «Гэта значыць, адно пагадненьне бязь другога проста не ўступіць у сілу. З спрашчэньнем візавых працэдур ніякіх прынцыповых праблем няма, але гэта пагадненьне ўвязана цалкам з пагадненьнем аб рэадмісіі. У нас проста няма для гэтага адпаведнай інфраструктуры », - заявіў Фісенка.
«Гэта значыць, трэба быць гатовымі рэальна браць людзей, якія будуць вяртацца да нас у рамках працэдуры рэадмісіі. Для гэтага неабходныя час і грошы», - дадаў ён.
Над пагадненьнямі аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі Беларусь і ЭЗ працуюць ужо некалькі гадоў.
naviny.by/яс