Агулам 18 чалавек пакараныя за ўшанаваньне памяці паўстанцаў Каліноўскага
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        09.01.2017 18:03
                    
                                 
                
                
                    Адным з апошніх аштрафаваных стаў старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч.
                
                
                    
                        
Aliaksandr Papko/radyjo.net
                     
                
                
                
               
                
                         Агулам 18 чалавек пакараныя за ўшанаваньне памяці паўстанцаў Каліноўскага. Адным з апошніх аштрафаваных за ўдзел у акцыі на Дзяды ў Сьвіслачы стаў старшыня руху «За свабоду» Юры Губарэвіч. Ён пакараны штрафам у 525 рублёў, ці 25 базавых велічынь. Губарэвіч лічыць суды за ўвекавечаньне паўстанцаў Каліноўскага на Дзяды цынічным перасьледам людзей, якія шануюць нацыянальную гісторыю.
Таксама аштрафаны на 210 рублёў, або 10 базавых велічынь, каардынатар руху «За Свабоду» па Берасьцейскай вобласьці Юры Казакевіч і актывіст руху Вадзім Бабін. Яго пакаралі штрафам у памеры 63 рублёў, або 3 базавых велічынь.
рацыя/вс