Logo Polskiego Radia
Print

Рэкордныя маразы на поўначы Беларусі

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 08.01.2017 14:38
Ноччу на 9 студзеня моцныя маразы ўтрымаюцца на паўночным усходзе краіны – да мінус 29 градусаў.
PAP/Darek Delmanowicz

На поўначы Беларусі пабітыя рэкорды холаду. У мясцовасьцях Азёрышчы і Гарадок Віцебскай вобласьці тэмпэратура мінулай ноччу ўпала да мінус 34,4 градуса Цэльсія. На другім месцы сярод самых халодных месцаў краіны быў Бярэзінскі заказьнік – 33,2 ніжэй за нуль.

Ва ўсіх абласных цэнтрах і ў Менску рэкорды ўтрымаліся. Халадней за ўсё было ў Віцебску (-30,1), цяплей за ўсё ў Горадні (-16,7).

Ноччу на 9 студзеня моцныя маразы ўтрымаюцца на паўночным усходзе краіны – да мінус 29 градусаў.

charter97/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт