Logo Polskiego Radia
Print

2017-ты прынясе беларусам шмат зьменаў у жыцьці

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.12.2016 17:27
Вырастуць камуналка, штрафы і цэны на цыгарэты, напрыклад, вада падаражае на 90%, ацяпленьне – на 17%.
www.pixabay.com

Новы год прынясе беларусам ня толькі падарункі, але і шмат зьменаў у жыцьці. З-за гэтых перамен можа пахудзець ваш гаманец.

1 студзеня павышаецца пэнсійны ўзрост і мінімальны страхавы стаж. Пэнсійны ўзрост павялічваецца паступова – кожны год на паўгоду. Канчаткова мужчыны змогуць выхадзіць на прафэсійны адпачынак у 63 гады, а жанчыны – у 58.

Вырастуць камуналка, штрафы і цэны на цыгарэты. Напрыклад, вада падаражае на 90%, ацяпленьне – на 17%. Зьменяцца сумы штрафаў і збораў, якія залежаць ад базавай велічыні. Яна павышаецца з 21 да 23 рублёў.

Ёсьць і больш пазытыўныя новаўвядзеньні. Напрыклад, мінімальная заработная плата вырасьце і складзе 265 рублёў. З 1 студзеня ўсе грамадзяне Беларусі змогуць наведваць памежную зону бясплатна.

tut.by/нг



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт