Беларусь павіншавалі з космасу
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        29.12.2016 14:14
                    
                                 
                
                
                    Сьвяточныя віншаваньні прыслаў камандзір касьмічнага карабля «Саюз МС-03» Алег Навіцкі.
                
                
                    
                        
www.polskieradio.pl
                     
                
                
                
               
                
                         «Жадаем касьмічных посьпехаў ва ўсім і вялікага зямнога шчасьця!!!», пажадаў Беларусі й беларусам касманаўт з Міжнароднай касьмічнай станцыі. Дадзеную інфармацыю распаўсюдзіла амбасада Беларусі ў Расеі.
Касманаўт Алег Навіцкі паходзіць зь Беларусі, пра што ён нагадаў у сваім віншаваньні. «Мне будзе прыемна знаходзіцца ў далечыні ад Зямлі і ведаць, што побач са мной – сымбаль роднай краіны», – падкрэсьліў Алег Навіцкі.
Беларускае кіраўніцтва перадало касманаўту дзяржаўны сьцяг краіны.
Паводле Белта/юл