Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі рубель таньнее

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 29.12.2016 12:49
На заключных у 2016 годзе таргах рубель патаньнеў да трох асноўных валют.
screen/radyjo.net

29 сьнежня адбыліся апошнія ў 2016 годзе таргі Беларускай валютна-фондавай біржы. 30 сьнежня таргі праводзіцца ня будуць.

У выніку курс беларускага рубля зьнізіўся ў адносінах да даляра, расейскага рубля і эўра. Так, курс эўра вырас да 2,045 рубля, даляра - да 1,9585 рубля, а расейскага рубля - да 3,244 беларускіх рублёў за 100 расейскіх.

Пры курсаўтварэньні Нацбанк выкарыстоўвае мэханізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, даляра ЗША – 30%, эўра – 20%.

Паводле Белапан/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт