Logo Polskiego Radia
Print

Севярынец атрымаў пятнаццаты ў 2016 годзе штраф за ўдзел у вулічных акцыях

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2016 18:10
Агульная сума штрафаў Севярынца складае 14280 рублёў. Ён не ўдакладніў, якая іх частка аплачаная
На першым пляне - Павел Севярынец, на другім - Мікалай СтаткевічНа першым пляне - Павел Севярынец, на другім - Мікалай Статкевічfoto: bchd.info

Сустаршыня аргкамітэта па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Павел Севярынец атрымаў пятнаццаты ў 2016 годзе штраф за ўдзел у вулічных акцыях. На гэты раз апазыцыянэра аштрафавалі за ўдзел у шматдзённай акцыі салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам на 1050 рублёў.

Агульная сума штрафаў Севярынца складае 14280 рублёў. Ён не ўдакладніў, якая іх частка аплачаная, інфармуе БелаПАН.

Паводле слоў Паўла Севярынца, павінны адбыцца суды яшчэ мінімум па двух пратаколах, складзеных у дачыненьні да яго за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт