Logo Polskiego Radia
Print

Дырэкцыя БелАЭС пацьвердзіла інцыдэнт падчас перавозкі корпуса рэактара

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.12.2016 14:13
Папярэдні інцыдэнт з ужо дастаўленым на будаўнічую пляцоўку корпусам рэактара адбыўся ў ліпені.
фота: БелаПАН

26 сьнежня на сайце «Хартыя 97» са спасылкай на жыхара Талачынскага раёна зьявілася інфармацыя пра інцыдэнт з новым корпусам рэактара для Беларускай атамнай электрастанцыі (БелАЭС). Крыніца сьцьвярджала, што корпус мог атрымаць пашкоджаньні падчас перавозкі па чыгунцы, таму што закрануў апору кантактнай сеткі.

Днём 27 сьнежня ў Дырэкцыі будаўніцтва БелАЭС у размове з «Эўрарадыё» гэтую інфармацыю пацьвердзілі часткова. Паводле словаў супрацоўнікаў прэс-службы Дырэкцыі, інцыдэнт на чыгунцы насамрэч адбыўся, аднак дробныя пашкоджаньні атрымаў ня корпус рэактара, а ахоўны мэталічны транспартны кажух.
Было таксама заяўлена, што корпус рэактара пройдзе тэхнічную экспэртызу.

Папярэдні інцыдэнт з ужо дастаўленым на будаўнічую пляцоўку корпусам рэактара адбыўся ў ліпені: шматтонная мэталічная канструкцыя «сасьлізнула на грунт» з вышыні некалькіх мэтраў. Пра інцыдэнт афіцыйна не паведамлялася некалькі тыдняў, аднак у выніку публікацый у СМІ, «Росатом» прызнаў, што здарэньне адбылося насамрэч, а беларускі бок выказаў жаданьне замяніць корпус рэактара на новы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт