Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь не трапіла ў рэйтынг Forbes

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 23.12.2016 13:46
Амэрыканскія экспэрты палічылі, што Беларусь неадпаведна прыцягальная для бізнэсу.
Foto: www.glowimages.com

Амэрыканскі Forbes публікуе рэйтынг самых прывабных для капіталаўкладаньняў краін 11 гадоў запар.

На гэты раз былі вывучаны 139 краін паводле 11 паказчыкаў, сярод якіх права ўласнасьці і сыстэма падаткаабкладаньня, інавацыі і тэхналягічнае разьвіцьцё, узровень карупцыі ды свабод, абарона інвэстараў і дзейнасьць фондавага рынку.

Сёлета першае месца ў рэйтынгу заняла Швэцыя. Гэта вынік таго, што за апошнія гады краіна значна трансфармавала сваю эканоміку, аслабіўшы рэгуляваньне бізнэсу і скараціўшы выдаткі бюджэту на мэты ўсеагульнага дабрабыту. З мэтай стымуляваць занятасьць насельніцтва былі зьніжаны дапамогі па беспрацоўі і інваліднасьці. У выніку летась ВУП Швэцыі вырас на 4,2% (да $ 493 мільярдаў).

У першую тройку рэйтынгу Forbes патрапілі ў гэтым годзе Новая Зэляндыя і Ганконг. У ніжняй частцы рэйтынгу апынуліся Этыёпія (130 месца), Зімбабвэ (132-е) і Вэнэсуэла (135-е).

З постсавецкіх краін лепш за ўсё ідуць справы ў Эстоніі – 13-ты радок рэйтынгу. Летува – на 15-ай пазыцыі, Латвія – 25-ая, Украіна на 74-ым месцы, Расея – 79-ая, а вось Беларусі ў сьпісе Forbes са 139 краін сьвету наогул не аказалася разам з Туркмэністанам і Ўзбэкістана.

Паводле Хартыя-97/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт