Logo Polskiego Radia
Print

БХК вызначыў самыя прыязныя да людзей міліцэйскія аддзяленьні

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.12.2016 08:03
Праваабаронцы правялі маніторынг у Віцебскай, Менскай, Магілёўскай абласьцях, а таксама сталіцы.
youtube.com/screen

Беларускі Хэльсінкскі камітэт вызначыў самыя прыязныя да людзей міліцэйскія аддзяленьні. Праваабаронцы правялі маніторынг у Віцебскай, Менскай, Магілёўскай абласьцях, а таксама сталіцы.

У Віцебску й вобласьці самымі прыязнымі названыя Лепельскі РАУС, АУС Віцебскага раёна, Аршанскі РАУС. У Менску й вобласьці — Чэрвенскі РАУС, Менскае РУУС Менскай вобласці, Першамайскае РУУС Менска. У Магілёве й вобласьці — Кастрычніцкі РАУС Магілёва, Чэрыкаўскі РАУС, РАУС па Першамайскім раёне Бабруйска, Кіраўскі РАУС.

Як паведамляюць праваабаронцы, яны будавалі сваё назіраньне не на аснове рэглямэнтаванага прававога стандарту, а на аснове здаровага сэнсу й Дырэктывы №2 Лукашэнкі. У першую чаргу, назіральнікі адзначалі ўсё, што можа спатрэбіцца грамадзяніну пры добраахвотным звароце ў аддзяленьне міліцыі.

У прыватнасьці, яны фіксавалі, наколькі лёгка можна знайсьці аддзяленьне, увайсьці ў яго, атрымаць інфармацыю. Адзначаліся й побытавыя ўмовы: наяўнасьць пітной вады, умовы ў прыбіральні, магчымасьць зарадкі тэлефона.

Таксама назіральнікі зьвярталі ўвагу на ўмовы працы саміх міліцыянтаў: узаемаадносіны паміж старэйшымі й малодшымі чынамі, адносіны наведвальнікаў да міліцыянтаў і г.д.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт