Logo Polskiego Radia
Print

ЭБРР можа ўкласьці каля 100 млн эўра ў беларускія дарогі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.12.2016 12:45
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця мае намер у 2017 годзе павялічыць інвэстыцыі ў Беларусь.
Photo:jo.sau/flickr.com/Commercial use allowed

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) мае намер у 2017 годзе павялічыць інвэстыцыі ў Беларусь у параўнаньні з 2016 годам. Цяперашнія 120 млн эўра былі далёкія ад рэкордных паказчыкаў, але на тое былі абʼектыўныя прычыны, сказаў у інтэрвью TUT.BY кіраўнік прадстаўніцтва ЭБРР у Менску Аляксандар Піваварскі.

Новым этапам у супрацоўніцтве ЭБРР і Беларусі зьяўляецца краінавая стратэгія да 2020 года, якая дазваляе пашырыць узаемадзеяньне банка з дзяржсэктарам. «Раней мы былі банкам прыватнага сэктара», – кажа Аляксандр Піваварскі. Ключавымі момантамі стане праца над перадпрыватызацыйнымі інвэстыцыямі ў банкі і кампаніі рэальнага сэктара, а таксама супрацоўніцтва ў буйных інфраструктурных праектах. «У цэлым дыяпазон напрамкаў работы банка ў рамках новай стратэгіі пашыраны вельмі моцна. І мы гатовыя разглядаць новыя сфэры, дзе ўрад імкнецца праводзіць рэформы», – сказаў Піваварскі.

У цэнтры ўвагі будзе знаходзіцца падрыхтоўка да ўваходжаньня ў капітал Белінвэстбанка.

Іншы вялікі пласт працы – гэта інфраструктурныя праекты. Раней ЭБРР мог дазволіць супрацоўніцтва з некалькімі вельмі вузкімі напрамкамі ў сфэры муніцыпальных паслуг, у прыватнасьці, мадэрнізацыяй магутнасьцяў водазабесьпячэньня. У рамках новай краінавай стратэгіі ЭБРР мае магчымасьць інвэставаць і ў транспартны сэктар, і ў сфэру энэргетыкі. Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця можа аказаць фінансавую дапамогу Беларусі ў рэканструкцыі аўтадарогі М10 у рамках Фонду падрыхтоўкі інфраструктурных праектаў. Акрамя таго, у ЭБРР ёсьць інтарэсы ў чыгуначных і авіяперавозках.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт