Logo Polskiego Radia
Print

Чэргі з фур зьявіліся й на мяжы Беларусі з Польшчай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.12.2016 15:16
Гэта вынікае з інфармацыі, разьмешчанай на афіцыйным сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Чарга на КПП "Брузгі"Чарга на КПП "Брузгі"gpk.gov.by/nn.by

Так, паводле дадзеных на 14.00 18 сьнежня, у пункце пропуску «Брузгі» стаяць 120 фур, у «Бераставіцы» – 103, у «Казловічах» – 20 грузавікоў.

Акрамя таго, захоўваюцца чэргі з грузавых аўтамабіляў у пунктах пропуску на выездзе зь Беларусі ў Летуву й Латвію. Самая напружаная сытуацыя застаецца ў пункце пропуску «Каменны Лог», дзе ў чарзе на выезд зь Беларусі ў Летуву стаяць 400 грузавікоў. У «Прывалцы» сабралася 140 фур, у «Беняконях» – 165, у «Катлоўцы» – 90 грузавікоў.

У пятніцу, 16 сьнежня, у Дзяржпагранкамітэце Беларусі паведамілі, што летувіскія калегі ліквідавалі тэхнічны збой у працы сыстэм кантролю, з-за якога ўтварылася чарга. Тым ня менш, пакуль пытаньне ня вырашанае. У ДПК пры гэтым адзначалі, што вялікая колькасьць фур на мяжы перад Новым годам – гэта звычайная зьява.
Што тычыцца сытуацыі на астатніх участках дзяржмяжы, на выездзе ў Латвію ў пункце пропуску «Грыгораўшчына» чакаюць афармленьня 90 грузавых аўтамабіляў, ва «Ўрбанах» – 115.

наша ніва/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт