Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся апошні этап кампаніі за рэабілітацыю Ларысы Геніюш

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.12.2016 15:04
У інтэрнэце выкладзеная пэтыцыя, якую можа падпісаць кожны.
nn.by


Ларыса Антонаўна Геніюш, беларуская паэтка, пісьменьніца й грамадзкі дзеяч, добра вядомая ў Беларусі й за мяжой, была рэпрэсаваная ў 1949 годзе, і дагэтуль не рэабілітаваная. Яе творы, прасякнутыя любоўю да беларускага народа й Беларусі, нават выключаныя са школьнай праграмы.

Моладзь БНФ распачала апошні этап кампаніі за рэабілітацыю паэтэсы. У папярэдніх этапах актывісты зьбіралі подпісы, а цяпер створаная электронная пэтыцыя, пад якой можа падпісацца кожны. Падпісацца за рэабілітацыю можна тут: http://zvarot.by/be/za-reabilitacyyu-geniyush-larysy-antonahttpzvarot-bybeza-reabilitacyyu-geniyush-larysy-antonayny/.

У звароце зьмешчана просьба «вынесьці пратэст на прысуд Судовай калегіі па крымінальных справах БССР ад 7 лютага 1949 году ў адносінах Геніюш Ларысы Антонаўны на прадмет ягонай адмены і спыненьня крымінальнай справы з-за адсутнасьці ў яе дзеяньнях складу злачынства».

Моладзь БНФ/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт