Судовае пасяджэньне па справе сайта 1863x.com перанесена на месяц
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.12.2016 16:17
Суд вырашыў правесьці дадатковую экспэртызу ў дачыненьні да асобных артыкулаў.
Эдуард Пальчысwww.belaruspartisan.org
Судовае пасяджэньне 14 сьнежня, на якім разглядалася пытаньне аб закрыцьці створанага Эдуардам Пальчысам сайта 1863x.com, скончылася, ледзь пачаўшыся.
Па словах стваральніка сайта, суд вырашыў правесьці дадатковую экспэртызу ў дачыненьні да асобных артыкулаў. Экспэртыза павінна вызначыць, ці ёсьць у гэтых артыкулах складнік экстрэмізму, і вырашыць, ці прызнаваць экстрэмісцкім сам сайт.
«Суд перанесьлі на месяц», ― коратка пракамэнтаваў Эўрарадыё сытуацыю Эдуард Пальчыс. Па яго словах, пакуль ідзе судовае разьбіральніцтва, ён ня мае права разгалошваць яго падрабязнасьці.
Эўрарадыё/ав