Апостальскі нунцый у Беларусі Габар Пінтэр лічыць прыярытэтнай задачай арганізацыю візыту Папы Рымскага ў Беларусь. Аб гэтым ён заявіў сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў перад цырымоніяй уручэньня даверчых грамат кіраўніку Беларусі.
„Для мяне гэта прыярытэтная задача. Мы будзем працаваць над арганізацыяй візыту Папы Рымскага ў Беларусь, але пакуль не магу сказаць адносна тэрмінаў і праграмы”, - адзначыў Габар Пінтэр. Ён падкрэсьліў, што вельмі аптымістычна глядзіць на пэрспэктывы разьвіцьця адносін паміж Ватыканам і Беларусьсю. „Я са спадзяваньнем гляджу ў будучае”, - дадаў Апостальскі нунцый.
Ён знаходзіцца ў Беларусі амаль чатыры месяцы й расказаў, што за гэты час пазнаёміўся са многімі беларусамі. „Беларусы вельмі міралюбівыя, і гэта тая нацыя, якая імкнецца да міру з усімі краінамі, уключаючы сваіх суседзяў”, - падкрэсьліў прадстаўнік Ватыкана. Паводле яго слоў, гэтыя мэты супадаюць з асноўнымі задачамі, якія ставіць перад сабой Ватыкан.
Апостальскі нунцый у Беларусі зьвярнуў увагу на добры ўзровень супрацоўніцтва паміж Рымска-каталіцкай і Праваслаўнай цэрквамі.
belta.by/аз
Апостальскі нунцый: візыт Папы ў Беларусь - прыярытэт
Апостальскі нунцый Габар Пінтэр знаходзіцца ў Беларусі ўжо амаль чатыры месяцы.