Logo Polskiego Radia
Print

Ураджэнец Беларусі купіў і вывозіць у Расею 28 БелАЗаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2016 09:13
Машыны адпраўляюць з Жодзіна па чыгунцы ў разабраным выглядзе на спэцыяльных плятформах.
БелАЗ-75710 - самы вялікі ў сьвеце кар'ерны самазвал грузападымальнасьцю 450 тонБелАЗ-75710 - самы вялікі ў сьвеце кар'ерны самазвал грузападымальнасьцю 450 тонwww.belaz.by

Ураджэнец Беларусі, вядомы расейскі бізнэсмэн, 44-гадовы Андрэй Мельнічэнка купіў і вывозіць у Расею 28 БелАЗаў. З 2013 года ён зьяўляецца асноўным акцыянэрам ААТ «СУЭК» (найбуйнейшы вытворца вугалю ў РФ), якое й заключыла згаданую зьдзелку.

Як інфармуе прэс-служба, БелАЗы атрымаюць прадпрыемствы ў пяці рэгіёнах Расеі. Іх адпраўляюць з Жодзіна па чыгунцы ў разабраным выглядзе на спэцыяльных плятформах. Адну адзінку адправілі ў Хакасію (130-тонны самазвал), тры – у Хабараўскі край (220-тонныя). У бягучым месяцы ў Расею адправяць яшчэ 14 БелАЗаў, у студзені-лютым 2017-га – чарговыя 10.

Мельнічэнка нарадзіўся ў Гомелі. Ён уваходзіць у першую дваццатку самых заможных расейскіх бізнэсмэнаў. Мяркуецца, што ў яго на сёньняшні дзень больш за 8 млрд даляраў.

эўрарадыё/вс

здымак ілюстрацыйны

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт