Беларуска перамагла на конкурсе прыгажосьці для замужніх жанчын
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.12.2016 14:09
                    
                                 
                
                
                    Кузьняцова стала першай прадстаўніцай Беларусі, якая перамагла ў гэтым конкурсе за 20 гадоў яго існаваньня.
                
                
                    
                        
С. Кузьняцова ў цэнтры. Fota FacebookFacebook
                     
                
                
                
               
                
                         Беларуска Сьвятлана Кузняцова перамагла ў міжнародным конкурсе прыгажосьці для замужніх жанчын «Місіс Зямны шар».
Фінал конкурсу прайшоў у Кітаі 11 сьнежня. У ім узялі ўдзел канкурсанткі з 68-і краін. Кузьняцова стала першай прадстаўніцай Беларусі, якая перамагла ў гэтым конкурсе за 20 гадоў яго існаваньня.
«Місіс Зямны шар» — не адзіны тытул у скарбонцы беларускай прыгажуні. У 1998 годзе яна, тады яшчэ студэнтка матэматычнага факультэта ГрДУ Сьвятлана Крук, перамагла ў першым нацыянальным конкурсе прыгажосьці «Міс Беларусь». Пазней Святлана прыгадвала, што ў якасьці прыза тады атрымала 300 даляраў і электрачайнік. Некаторы час пасьля перамогі на конкурсе Сьвятлана працавала мадэльлю. Пасля выхаду замуж узяла прозвішча мужа і пераехала ў Маскву. Цяпер выхоўвае траіх дзяцей і працуе настаўніцай матэматыкі ў гімназіі.
Паводле Наша Ніва/нг